Зборная Беларусі па плаванні вярнулася з этапа Кубка свету ў Будапешце

24 октября 2023

Гэтай ноччу на радзіму з Венгрыі вярнулася наша каманда па плаванні. Этап Кубка свету ў Будапешце стаў для атлетаў першым буйным міжнародным стартам пасля вяртання ў нейтральным статусе ад World Aquatics.

Аліна Змушко паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала пашаны на дыстанцыі  50 метраў брасам. Анастасія Шкурдай на дыстанцыі 200 метраў на спіне заваявала серабро. Таксама былі выкананыя нарматывы адбору на лютаўскі чэмпіянат свету ў Катары.

Чэмпіянат Беларусі па плаванні пройдзе з 7 па 11 лістапада

Зараз нашы плыўцы пачнуць мэтанакіраваную падрыхтоўку да чэмпіянату Беларусі, які будзе прымаць Палац водных відаў спорту ў Брэсце з 7 па 11 лістапада.