Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Егіпет з афіцыйным візітам

19 февраля 2020
Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Егіпет. Борт нумар адзін сёння раніцай вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам гэтай краіны Абдэлем Фатахам аль-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць, як рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск улетку мінулага года. 

Борт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Каіра. Прэзідэнта сустрэлі міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны Сяргей Цярэнцьеў. А зусім хутка пройдуць перамовы з егіпецкім лідарам.