Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей фестывалю Юрыя Башмета

2 октября 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета з адкрыццём гэтага форуму.


Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, фестываль нязменна з'яўляецца хвалюючай і запамінальнай падзеяй культурнага жыцця Еўропы, адным з лепшых музычных праектаў сучаснасці.


Фестываль з гонарам выконвае важную місію захавання і папулярызацыі твораў класічнага мастацтва, далучае сучаснікаў да ідэалаў сапраўднай духоўнасці і сусветнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Як сапраўднае свята музыкі ён збірае сузор'е непаўторных талентаў - ад легендарных зорак да яркіх маладых выканаўцаў, радуе нас сваёй разнастайнасцю музычных жанраў і віртуозным майстэрствам яго ўдзельнікаў.