Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі з нацыянальным святам

15 августа 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы і народ Індыі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.


Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія адносіны ва ўсіх сферах маюць значныя перспектывы для далейшага пашырэння. Сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял узаемадзеяння, - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.