Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска

19 марта 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францыска з першай гадавінай Пантыфікату.


Упэўнены, што Ваша дзейнасць на чале Святога Прастола яшчэ больш умацуе традыцыйныя адносіны супрацоўніцтва, узаемаразумення і павагі паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам, - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папу Рымскаму Францыску здароўя, невычэрпных сіл і Божай дапамогі ў выкананні высокай і адказнай апостальскай місіі ў імя дабра і міру.