Аляксандр Лукашэнка павіншаваў НурсултанаНазарбаева з перамогай на выбарах прэзідэнта Казахстана

27 апреля 2015

Сёння адбылася тэлефонная гутарка паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў Назарбаева з пераканаўчай перамогай на выбарах прэзідэнта Казахстана. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Казахстанам будзе і надалей паспяхова развівацца як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.