Салют 9 Мая ў Мінску будзе дадзены з пяці пунктаў

8 мая 2021

Фінальным акордам 9 Мая стане салют у 23:00. Арганізатары абяцаюць уразіць гледачоў разнастайнасцю колераў і формаў агнявога шоу. У сталіцы залпы дадуць з пяці пунктаў. У парках Янкі Купалы, Паўлава і Уга Чавеса, а таксама ў мікрараёне Дразды і ля "Чыжоўка-Арэны". Маляўнічае святломузычнае шоу сінхронна пачнецца і ў абласных цэнтрах.