Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаса Сафронава

27 марта 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі Нікаса Сафронава з адкрыццём выставы яго твораў у беларускай сталіцы.


Вашы талент, энергія і вера ў сябе знайшлі сваё ўвасабленне ў сотнях палотнаў, якія з'яўляюцца часткай культурнага набытку Расіі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы шануем Вас як аднаго з выдатных прадстаўнікоў сучаснага мастацтва і добрага сябра Беларусі. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе спрыяць яднанню нашых народаў.