Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты Знамя юности

10 апреля 2013
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты Знамя юности з 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя Знамя юности непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём маладзёжнага руху ў Беларусі, працоўнымі і ратнымі подзвігамі народа. Прызнаннем заслуг газеты з'яўляецца ордэн Знак пашаны, якім яна ўзнагароджана ў 1984 годзе.

Сёння, як і раней, выданне прызначана выконваць важную асветніцкую функцыю, фарміраваць у маладога чалавека высокія маральныя прынцыпы і арыенціры, узбагачаць і развіваць яго ўнутраны свет, - гаворыцца ў віншаванні.

Перакананы, што газета Знамя юности і ў далейшым будзе прадаўжаць свае лепшыя традыцыі, заставацца добрым дарадчыкам і спадарожнікам моладзі, далучаць падрастаючае пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу грамадства, яркім прафесійным майстэрствам умацоўваць аўтарытэт свайго выдання, - падкрэсліў Прэзідэнт.

Няхай свет, які з вашай дапамогай пазнае юная аўдыторыя, будзе заўсёды напоўнены сапраўднымі, а не ўяўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі, - пажадаў Аляксандр Лукашэнка калектыву рэдакцыі.