Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў прадпрыемства Беларускае тэлеграфнае агенцтва

23 декабря 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Беларускае тэлеграфнае агенцтва з 95-годдзем з дня заснавання.


За сваю доўгую гісторыю агенцтва змяніла некалькі назваў, але сутнасць яго работы засталася нязменнай - прадстаўленне дакладнай інфармацыі аб падзеях у краіне і свеце. Таму без перабольшання можна сказаць, што летапіс беларускай дзяржавы ствараўся пры непасрэдным удзеле журналістаў БелТА, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.


Сёння БелТА як найбуйнейшая і аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб Беларусі з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай медыясістэмы, садзейнічае пашырэнню пазітыўнага іміджу нашай дзяржавы за мяжой. Матэрыялы БелТА з'яўляюцца асновай для фарміравання інфармацыйнай прасторы краіны, выступаюць арыенцірам для беларускіх журналістаў, садзейнічаюць развіццю грамадзянскай супольнасці, - гаворыцца ў віншаванні.