Арына Сабаленка сёння паспяхова стартавала на Australian Open

17 января 2023

Першая ракетка Беларусі і пятая ў свеце. Арына Сабаленка сёння паспяхова стартавала на Australian Open. На першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема беларуска згуляла з прадстаўніцай Чэхіі Тэрэзай Марцінцавай. Матч працягваўся 1 гадзіну 10 хвілін. Арына ўпэўнена перайграла саперніцу ў дзвюх партыях - 6:1, 6:4. У 1/32 фіналу наша Арына сустрэнецца з амерыканкай Шэлбі Роджэрс (51-шы нумар рэйтынгу WTA).

Раней у другі раўнд прабіліся яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі. Аляксандра Сасновіч перамагла чэшку - 7:5, 6:2. Вікторыя Азаранка стала мацнейшай за трыумфатара Мельбурна-2020 Кенін - 6:4, 7:6. А вось адзіны беларускі прадстаўнік у мужчынскім адзіночным разрадзе Ілья Івашка, які правёў першы паядынак у годзе, прайграў у першым раўндзе.