Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ігната Галавацюка з золатам юніёрскага ЧС

11 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па канькабежным спорце Ігната Галавацюка з заваяваннем золата на юніёрскім чэмпіянаце свету ў кітайскім Чанчуні.

"Табе пакарылася важная для нашай краіны вяршыня. Гэты медаль і апошнія вынікі юніёрскай каманды даюць балельшчыкам надзею на адраджэнне ў Беларусі слаўных традыцый канькабежнага спорту", - гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў трэнерам і членам каманды. 

"Шчыра жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця і выдатных перамог на лядовых дарожках свету!" - пажадаў Прэзідэнт.