Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Кушніра

17 февраля 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Антона Кушніра з заваяваннем залатога медаля на Алімпійскіх гульнях у Сочы.


Дарагі Антон!


Сёння табой упісана новая старонка ў гісторыю сусветнага спорту.


Да гэтага поспеху ты прыйшоў праз гады цяжкіх трэніровак і выпрабаванні, якія выпалі на тваю долю. Уся краіна з заміраннем сэрца перажывала за цябе, і ты падарыў нам свята.


Алімпійскія гульні ў Сочы запомняцца сапраўдным трыумфам беларускай школы фрыстайла!


Дзякуй за гэта ўсяму калектыву нацыянальнай каманды!


Жадаю моцнага здароўя і далейшых поспехаў, - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме Кіраўніка дзяржавы.