75-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца тэматычная выстава ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі

20 апреля 2020
У Маладзечне многія экспанаты дэманструюць упершыню. Гэта і асабістыя рэчы, напрыклад, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Маладзечна, Данііла Казакевіча. Некалькі вітрын расказваюць пра ролю служыцеляў царквы, а таксама медыцынскіх сясцёр падчас вайны. Асобны акцэнт на форме савецкіх і нямецкіх вайскоўцаў, а таксама на гісторыі зброі. Усяго на выставе "Перамога адна на ўсіх" больш за 100 экспанатаў. Убачыць іх у Мінскім абласным краязнаўчым музеі можна будзе да канца мая.