Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Гомельскую вобласць

25 ноября 2017

Звярнуць сур'ёзную ўвагу на медустановы ў рэгіёнах і прыкласці максімум намаганняў для добраўпарадкавання тэрыторый. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні наведаў з рабочай паездкай Гомельскую вобласць, дзе на прыкладзе Буда-Кашалёўскага раёна размова ішла аб развіцці ўсяго рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы пабываў у Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Прэзідэнт цікавіўся, як наладжана медабслугоўванне насельніцтва. У бальніцы завастрылі ўвагу на якасці і даступнасці паслуг, асабліва ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прэзідэнт таксама запатрабаваў навесці парадак на землях і тэрыторыях вытворчых аб'ектаў.

Кіраўнік дзяржавы наведаў дом сямейнага тыпу і пабываў у гасцях у сям'і Новікавых, дзе выхоўваюцца 10 дзяцей. У сям'і - уласная гаспадарка, і ёсць вялікія планы па яе пашырэнні. Прыемным сюрпрызам стаў падарунак ад Кіраўніка дзяржавы. Гэта міні-трактар "Беларус", які стане выдатным памочнікам.