Аляксандр Лукашэнка наведаў Аршанскі авіярамонтны завод і паставіў стратэгічныя задачы

11 июля 2018

Неадкладнае вывядзенне Аршанскага авіярамонтнага завода на стабільную працу з перадачай яго ў структуру дзяржваенпрама. А таксама паэтапнае развіццё Аршанскага рэгіёна як найбуйнейшага прамыслова-лагістычнага цэнтра на ўсходзе Беларусі. Такія стратэгічныя задачы сёння паставіў Кіраўнік дзяржавы, калі наведваў прадпрыемства і перспектыўную інвестыцыйную пляцоўку. Як адзначыў беларускі лідар, сусветны парк машын, якія абслугоўвае аршанскі завод, такі вялікі, што пры правільным развіцці беларускія рамонтнікі здольныя ўтрымаць і нават пашырыць сваю нішу на рынку.

У Аршанскага авіярамонтнага ўжо ёсць стратэгія паэтапнага выхаду з крызісу без удзелу нядобрасумленнага інвестара. Яна ўключае ў сябе будаўніцтва і рэканструкцыю ўласнай механічнай, тэрмічнай і гальванічнай вытворчасцяў плюс уласны цэх гумава-тэхнічных вырабаў. Гэта дазволіць не залежаць ад імпарту запасных частак і камплектуючых.