Аляксандр Лукашэнка наведаў адну з мінскіх школ

26 мая 2017

Школьныя праграмы, падручнікі і графік заняткаў - гэтыя тэмы сёння ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы. На фінішы навучальнага года Аляксандр Лукашэнка наведаў адну з мінскіх школ.

Як распавёў профільны міністр Ігар Карпенка, ужо з 1 верасня ўсе навучальныя праграмы будуць абноўленыя. Зменяцца і падручнікі. На гэта трэба час, таму спачатку адкарэктуюць тыя дапаможнікі, якія маюць патрэбу ў гэтым больш за ўсё. Прэзідэнту прадэманстравалі адзін з сігнальных экзэмпляраў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію малюнкаў, якія ажываюць. З дапамогай дадатку ў смартфоне падручнік па сусветнай гісторыі для сямікласнікаў становіцца інтэрактыўным. Можна паглядзець дадатковы відэаматэрыял. Аляксандру Лукашэнку распавялі пра адукацыйны партал, дзе ў вольным доступе самая розная інфармацыя для вучняў, бацькоў і педагогаў. Было закранута і пытанне аптымальнага часу пачатку заняткаў у школах. Галоўнае, лічыць Прэзідэнт, здароўе дзяцей.

На базе 61-й мінскай школы арганізавалі выставу праектаў і дасягненняў навучэнцы з розных рэгіёнаў Беларусі, а запрошана больш за 300 школьнікаў. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі, якія валодаюць лідарскімі якасцямі і актыўныя ў грамадскім жыцці. Сярод іх удзельнікі форуму моладзевага парламентарызму. Школьнікі распавялі Кіраўніку дзяржавы аб тым, якія творчыя ідэі яны ўвасабляюць у жыццё. Прэзентавалі ўласныя распрацоўкі і вынаходкі. Так, мінскі 9-класнік сабраў 3Д-прынтар - марыць паставіць іх вытворчасць на паток. На самыя розныя тэмы гаварылі школьнікі з Прэзідэнтам на сустрэчы ў нефармальнай атмасферы. Падлеткі засыпалі Кіраўніка дзяржавы пытаннямі, дзяліліся прапановамі. Гутарка атрымалася шчырай. Аляксандр Лукашэнка распавёў аб якасцях сапраўднага лідара і заклікаў маладых людзей шанаваць час.