Аляксандр Лукашэнка наведаў гарбарны завод у Гатаве

9 сентября 2014

На працягу двух гадоў у Беларусі будуць цалкам мадэрнізаваны прадпрыемствы гарбарнай галіны. Пры гэтым іх колькасць скароціцца ўдвая. Пра гэта сёння ішла размова падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Мінскі раён. (Аляксандр Лукашэнка наведаў гарбарны завод у Гатаве.) У дадзены момант галіна прадстаўлена 4 прадпрыемствамі. 2 з іх - у Магілёве і Гродне - ліквідуюць. А абсталяванне пераедзе на заводы ў Бабруйск і Гатава. Кіраўнік дзяржавы паставіў прынцыповую ўмову: уся гарбарная сыравіна, вырабленая ў краіне, павінна перапрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах.


Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з тэхналагічным працэсам і ацаніў якасць гатовай прадукцыі. Пасля Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з калектывам прадпрыемства. Аляксандр Лукашэнка запэўніў рабочых, што прыватызацыя і продаж завод не закрануць. Пыталі Прэзідэнта не толькі аб праблемах і перспектывах прадпрыемства, цікавіліся будучыняй суседняй Украіны.