Аляксандр Лукашэнка наведаў 120-ю асобную механізаваную брыгаду

27 октября 2015

Гэтае злучэнне з'явілася ў выніку перафарміравання 120-й мотастралковай дывізіі, створанай падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўніка дзяржавы сустракалі не толькі як галоўнакамандуючага, але яшчэ і як аднапалчаніна. Аляксандр Лукашэнка з 1980 па 1982 праходзіў тут афіцэрскую службу. Прэзідэнт азнаёміўся з бытавымі ўмовамі, якія арганізаваныя для вайскоўцаў. Аляксандр Лукашэнка таксама агледзеў сталовую і медыцынскую роту. Кіраўніку дзяржавы далажылі пра арганізацыйна-штатную структуру і дыслакацыю брыгады, а таксама распавялі аб правядзенні заняткаў па баявой падрыхтоўцы з выкарыстаннем сучасных трэнажораў.

У тым, што 120-я брыгада - адна з самых баяздольных ва Узброеных Сілах - Аляксандр Лукашэнка ўпэўніўся на вайсковым стрэльбішчы. Механізаваныя падраздзяленні беларускай арміі ўжо пачалі ўзбройвацца айчыннымі зенітнымі ўстаноўкамі на шасі аўтамабіля "Урал". Яшчэ адна навінка - супрацькумулятыўныя экраны на бранятэхніку. Айчынны ВПК падлучыў ваенную навуку, тая, прааналізаваўшы баявыя дзеянні ў Данбасе, апранула ў спецыяльныя камізэлькі танкі Т-72, БТРы і БМП.

Гвардзейцы не адпусцілі галоўнакамандуючага з пустымі рукамі. На памяць калегу падарылі сувенір з шаўронам 120-й асобнай механізаванай брыгады.