Віншаванне з Днём ведаў

1 Верасня 2018

Вучням, студэнтам, аспірантам, настаўнікам,

навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў.

Гэтае свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны звыклы рытм школьнага і студэнцкага жыцця, далучае юнае пакаленне да актыўнага вывучэння навакольнага свету.

Асаблівая ўвага сёння - маленькім жыхарам Беларусі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Няхай у яе сценах спраўдзяцца самыя запаветныя мары і апраўдаюцца лепшыя чаканні першакласнікаў, а ўрокі падораць радасць зносін і дзіўных адкрыццяў.

Усім, хто працягвае вучобу, жадаю стараннасці і поспехаў. Сёлетнім выпускнікам – накіраванасці на высокі вынік. Бацькам навучэнцаў - мудрасці і цярпення. Педагогам - творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.

Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць найважнейшае набыццё.

Аляксандр Лукашэнка