Аляксандр Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў аб развіцці еўразійскай інтэграцыі

12 апреля 2017

І сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў аб развіцці еўразійскай інтэграцыі. Ён уключае дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС, нормы якога накіраваны на далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў і рост аб'ёмаў гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і сусветнай супольнасцю. Падпісаныя дакументы таксама тычацца міжнароднай дзейнасці, уключаючы пачатак перамоў аб свабодным гандлі з Іранам, Індыяй, Сінгапурам, Егіптам. Акрамя таго, гэта пытанні адзінага мытнага рэгулявання ў ЕАЭС, каардынацыі транспартнай палітыкі, агульных фінансавага і электраэнергетычнага рынкаў, гандлю паслугамі. У цэлым прыняцце пакета дакументаў дазволіць нашай краіне сістэмна адстойваць свае падыходы па праблемных пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.