Еўрасаюз адкліча пасла з Расіі пасля інцыдэнту ў Солсберы

23 марта 2018

Такое рашэнне прынята на саміце кіраўнікоў краін ЕС. Напярэдадні лідары Еўрасаюза некалькі гадзін абмяркоўвалі справу атручанага ў Вялікабрытаніі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля. У выніку ЕС пагадзіўся з версіяй Лондана аб тым, што "Расія, верагодна, нясе адказнасць" за гэтае здарэнне. Пры гэтым фінальны дакумент не ўключае ніякіх практычных мер супраць Масквы. Сёння ў Бруселі ў заключны дзень саміту ЕС будуць абмяркоўвацца дэталі другога этапа перамоў па Брэксіце.