Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах пытанне павышэння абараназдольнасці краіны прыярытэтнае

16 июня 2021
Умацаванне тэрытарыяльнай абароны - галоўная тэма працягу рабочай паездкі Прэзідэнта па рэгіёнах. Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Шклове з прадстаўнікамі сілавога блока і мясцовай вертыкалі ўлады. 

У цяперашніх умовах пытанне павышэння абараназдольнасці краіны прыярытэтнае, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Гэта найважнейшы фактар гарантавання нацыянальнай бяспекі і захавання суверэнітэту. Важна надаць абароне Радзімы ўсенародны характар. З гэтымі задачамі спраўляецца сістэма тэрытарыяльнай абароны. Яе фарміруюць тыя, хто адслужыў і знаходзіцца ў запасе. А на чале часцей тэрытарыяльных войскаў стаяць губернатары. Створаная 20 гадоў таму сістэма даказвае сваю надзейнасць. 


Прэзідэнт правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны


Тэрытарыяльная абарона стала важным складальнікам усёй абароннай сістэмы краіны. Аб'яднанне намаганняў мясцовай улады і насельніцтва ўмацоўвае здольнасць дзяржавы супрацьстаяць пагрозам любога толку. Сістэма сёння выбудаваная і працуе! Праводзіцца адпаведная падрыхтоўка службовых асоб - ад губернатараў да радавых байцоў. Няма праблем з забеспячэннем тэхнікай. Узбраенне годнага ўзроўню. Трэба хіба што праверыць спраўнасць зброі, даручае Аляксандр Лукашэнка. Сярод іншых важных задач - гатоўнасць забяспечыць хуткую мабілізацыю на выпадак форс-мажору. 

Сістэме тэрытарыяльнай абароны краіны ўжо два дзясяткі гадоў. За гэты час яна стала часткай ваеннай бяспекі дзяржавы, адзначыў па выніках сённяшняй гутаркі міністр абароны Віктар Хрэнін. Цяперашні ўзровень развіцця гэтай сістэмы такі, што ўсе - і людзі ў пагонах, і ўлада на месцах - разумеюць, што і як трэба рабіць, таму радыкальныя змяненні ў падыходах да далейшага развіцця сёння не патрэбныя. Аб гэтым сведчыць і той факт, што насельніцтва з разуменнем ставіцца да прызыву ў войскі тэрытарыяльнай абароны. 


Войскі тэрытарыяльнай абароны чакаюць камандна-штабныя вучэнні


З удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны неўзабаве пройдуць камандна-штабныя вучэнні ў Гродзенскай вобласці і стануць працягам серыі такіх трэніровак. Яны ўжо прайшлі на Магілёўшчыне, а зараз працягваюцца ў Брэсцкай вобласці. Плануецца, што войскі возьмуць удзел і ў стратэгічных манеўрах "Захад-2021" у верасні.