Аляксандр Лукашэнка першым з замежных лідараў наведаў загарадную асабістую рэзідэнцыю Шаўката Мірзіёева

14 сентября 2018

Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў гаварылі аб пашырэнні гандлю і кааперацыі.

А сёння Прэзідэнт Беларусі першым з замежных лідараў наведаў загарадную асабістую рэзідэнцыю Прэзідэнта Узбекістана. Яна знаходзіцца за 90 кіламетраў ад Ташкента, на беразе Чарвакскага вадасховішча ў перадгор'і заходняга Цянь-Шаня. Паводле інфармацыі журналістаў, раней Шаўкат Мірзіёеў не запрашаў у "Кайнарсай" замежных лідараў.

Тым часам у Ташкенце працягваецца маштабная выстава Made in Belarus. У ёй удзельнічаюць больш за 150 буйных айчынных кампаній. Жыхары і госці Ташкента на працягу тыдня змогуць пакаштаваць, паглядзець і купіць беларускае. Таксама ўчора ўдзельнікі Форуму дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва падпісалі 82 кантракты на агульную суму каля 200 мільёнаў долараў.