Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні супрацоўнікаў "Камунаркі"

18 марта 2016

Падчас зносін з супрацоўнікамі "Камунаркі" гутарка выйшла далёка за рамкі поспехаў і перспектыў прадпрыемства. Размова была грунтоўнай. Гутарка працягвалася каля гадзіны. Прэзідэнт пракаменціраваў вынікі некалькіх рэзанансных нарад па пытаннях ЖКП. Распавёў, што будзе далей з цэнамі на тарыфы і ў цэлым запэўніў, што ў Беларусі захаваецца кантроль за цэнаўтварэннем. Сёння ж Аляксандр Лукашэнка агучыў і сваё меркаванне наконт магчымага павышэння пенсіённага ўзросту ў Беларусі.