Аляксандр Лукашэнка адправіўся з візітам у Кітай

13 мая 2017

Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіраваўся сёння ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Борт нумар 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Пекіне Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях". Беларускі бок плануе агучыць прапановы па паглыбленні і пашырэнні партнёрства на еўразійскім кантыненце. Акцэнт - на сумеснае мірнае ўзаемавыгаднае развіццё. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі. У прыватнасці, запланавана сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дзе размова пойдзе аб далейшым практычным напаўненні новага этапу беларуска-кітайскіх адносін. Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ў розных сферах, а таксама рэалізацыю буйных і знакавых сумесных праектаў.