Калядны турнір: першы гульнявы ​​дзень

3 января 2020
У гэтыя хвіліны ў матчы-адкрыцці  дружына Прэзідэнта Беларусі змагаецца са зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея. Гульня толькі пачалася. На прамой сувязі са студыяй Андрэй Казлоў. Добры вечар! Андрэй,   мы чакаем самых апошніх навін з гарачага лёду. 

Сёння адбыліся два паядынкі ў рамках Каляднага турніру. На малой арэне сустракаліся прадстаўнікі групы Сі Украіна - Швейцарыя, у гэтым матчы мацнейшыя  ўкраінцы 4:1. Адзначым, што швейцарцы - адны са старажылаў турніру. У групе Бі сустракаліся каманды Кітая і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Тут атрымаўся насычаны на падзеі паядынак. Каманда з Паднябеснай саступіла з лікам  11:17. Ну і,  нарэшце, сёння стартавала "Залатая шайба". Фінал і матч за трэцяе месца пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" 7 студзеня. А вынікі першага дня падвядзём у "Панараме".