Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ЕБРР новую стратэгію ўзаемадзеяння

19 февраля 2015

Беларусь ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне дзейнічае больш непублічна. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі Сума Чакрабарці. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатовая годна спыніць канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі. Сума Чакрабарці выказаў словы ўдзячнасці Кіраўніку беларускай дзяржавы і Беларусі за важную ролю пасрэдніка, якую краіна выконвае ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

З кіраўніком фінансавай арганізацыі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў і новую стратэгію ўзаемадзеяння. Перспектыўнымі могуць стаць праекты ў галіне ЖКГ, мадэрнізацыі транспартнай сістэмы і яшчэ адзін кірунак - аграбізнес. У сваю чаргу кіраўнік Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі выказаў здаволенасць дасягнутымі вынікамі.

За час сваёй дзейнасці ў Беларусі Банк удзельнічаў у рэалізацыі 70 праектаў. Сума інвестыцый перавысіла 1,6 мільярда еўра.