Аўстралія адправіць 300 вайскоўцаў у Ірак для барацьбы з групоўкай "Ісламская дзяржава"

3 марта 2015

Наконт гэтага заявіў прэм'ер-міністр кантыненту Тоні Эбат. Адзначым, раней улады ўжо накіроўвалі ў блізкаўсходнюю дзяржаву 400 спецыялістаў па ваеннай авіяцыі і 200 вайскоўцаў. Тым часам экстрэмісты аб'явілі вайну сацыяльным сеткам. У прыватнасці, ісламісты прыгразілі забіваць супрацоўнікаў кампаніі Twitter. Прычына - палітыка мікраблога па блакіраванні запісаў і відэа "Ісламскай дзяржавы". Зараз праваахоўнікі пачалі расследаванне.