Аляксандр Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці

6 марта 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці. Сёння Кіраўнік дзяржавы заслухаў профільнага міністра. Віталь Воўк далажыў аб стане ў галіне, праблемах і шляхах іх вырашэння. Прадпрыемствы Мінпрама займаюць пятую частку ўсёй прамысловай вытворчасці, экспартуюць больш за палову прадукцыі. Пры гэтым  апошні час значна адстаюць і цягнуць уніз паказчыкі ўсёй беларускай эканомікі.

Сітуацыя ў прамысловасці абмяркоўвалася з удзелам дырэктараў найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. Кіраўніка дзяржавы цікавілі канкрэтныя крокі для забеспячэння нармальнай працы і, самае галоўнае, становішча ў працоўных калектывах.