Аляксандр Лукашэнка нацэльвае хакеістаў і трэнераў мінскага "Дынама" на выхад у плэй-оф

27 августа 2017

Максімальна аддавацца справе, за якую бярэшся, бадай, галоўны прынцып Кіраўніка дзяржавы. Прычым, гэта датычыцца любой сферы і асабліва - у спорце.

На тыдні Аляксандр Лукашэнка матываваў гульцоў "Дынама" - самы дарагі нацыянальны клубны спартыўны праект. Кіраўнік дзяржавы не здзівіўся стартавым няўдачам "зуброў", бо знаёмы са ўсімі міжсезоннымі працэсамі ў камандзе. Тым не менш, Прэзідэнт нацэльвае хакеістаў і трэнераў на выхад у плэй-оф. Галоўнае - не расчараваць балельшчыкаў. Бо мінскае "Дынама" займае другое месца ў Еўропе па наведвальнасці хатніх матчаў.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на новай сістэме аплаты працы ў гульнявых відах спорту - у пасрэдных клубах нацыянальных чэмпіянатаў зарплаты будуць невялікімі. Астатняе - у выпадку траплення гульцоў у склад каманд, якія выступаюць у міжнародных лігах альбо ў нацыянальную зборную Беларусі. Што датычыцца хакейнага "Дынама", у выпадку няўдачы ў цяперашнім сезоне стаўка будзе рабіцца выключна на беларускіх гульцоў і трэнераў.