У Балгарыі не суціхаюць пратэсты

1 июля 2013

Каля дзвюх з паловай тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Сафіі на чарговы мітынг. Нягледзячы на моцны дождж, які не спыняецца ў горадзе ўжо другі дзень, дэманстранты ўсталі жывым шчытом і блакіравалі рух аўтатранспарту. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі Кабінета міністраў, а таксама выступаюць супраць усіх прадстаўленых у парламенце партый. У МУС рэспублікі паведамілі пра трох затрыманых. Нагадаем, пачаткам канфлікту стала прызначэнне кіраўніком службы нацыянальнай бяспекі Балгарыі Дэляна Пееўскі, які прадстаўляе турэцкую меншасць. Жыхары выказалі незадаволенасць гэтым рашэннем. Праз 5 дзён дэпутаты парламента прагаласавалі за адмену гэтага прызначэння. Аднак пратэсты не спыніліся.