Аляксандр Лукашэнка мае намер прытрымлівацца сацыяльна арыентаванай мадэлі развіцця дзяржавы

29 января 2015

Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння падчас адкрытага дыялогу з журналістамі. Літаральна гадзіну таму пачалася адна з найважнейшых падзей нацыянальнай і не толькі медыяпрасторы. Гэтым разам Прэзідэнт упершыню адмовіўся ад фармату прэс-канферэнцыі і прапанаваў адкрытую сустрэчу - дыялог. Любы з прысутных можа звярнуцца з пытаннем, выказаць сваё меркаванне і пазіцыю. Атмасфера ў зале параўнальная з атмасферай пленума, дзелавой сустрэчы або навуковай канферэнцыі. 

Ужо некалькі дзён з моманту аб'яўлення пра мерапрыемства ў журналістаў і простых людзей - той вялізнай аўдыторыі, якая стаіць за імі, - ўзнікла жывая цікавасць. Першае пытанне, якое датычылася мадэлі развіцця дзяржавы, прагучала ад вядучага тэлеканала "Беларусь 1" Дзмітрыя Бачкова.

Інтэрнэт-форумы і блогі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне пачутага. Яшчэ напярэдадні там стваралі прагнозы тых тэм, якія закрануць на сустрэчы. Прэзідэнт ва ўласцівай яму манеры шчыра адказвае на пытанні, якія журналісты задаюць ад імя сваіх чытачоў, простых людзей з вуліцы, актыўных удзельнікаў інтэрнэт-прасторы.

Тэлеверсію адкрытага дыялогу Прэзідэнта з журналістамі пакажуць сёння ў 9 вечара ўсе нацыянальныя каналы краіны. Прамую трансляцыю з Палаца Незалежнасці зараз вядзе Першы канал Беларускага радыё. Сачыць за ходам дыялогу можна і на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. "Панарама" выйдзе ў эфір раней за звычайнае - у 20:30.