Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ

21 декабря 2016

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў наступным годзе ў Мінску павінна стаць важным крокам для далейшай стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне.

Такі пункт погляду выказаў напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.   Кент Харстэд з калегамі ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Мінску. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь прыкладвае максімум намаганняў для гарантавання бяспекі ў рэгіёне.

Акрамя гэтага, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з выніковай справаздачай БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі. Яшчэ ў лютым была створана экспертная рабочая група, якая разглядала рэкамендацыі па выніках прэзідэнцкай кампаніі. Некаторыя пажаданні ўлічылі пры правядзенні парламенцкай. Дэлегацыя АБСЕ ў найбліжэйшыя дні правядзе серыю сустрэч у беларускім МЗС, Цэнтрвыбаркаме і парламенце.