Аляксандр Лукашэнка на суботніку ў Хатыні пагутарыў з журналістамі

16 апреля 2022
Журналісты не прапусцілі магчымасць распытаць кіраўніка дзяржавы і аб самых актуальных падзеях апошніх дзён. У нямецкім Бухенвальдзе на днях адбыўся выпадак, які не мог пакінуць беларусаў абыякавымі. Ён яшчэ раз даказвае: нацызм на тэрыторыі Еўропы канчаткова легалізаваны. Вось чаму нам так важна зараз гучна і выразна дэклараваць сапраўдную праўду аб сваёй гісторыі - народа-пераможца.

Тым часам працягваецца будаўніцтва самых цесных і эфектыўных сувязяў з братэрскай Расіяй. Вялізны імпульс гэтаму працэсу надаў афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі на Далёкі Усход. Па сутнасці, адчынена новая старонка  ў адносінах паміж дзяржавамі. Здымаюцца ўсе забароны на ўдзел нашых грамадзян у будаўніцтве на закрытых раней для іх тэрыторыях. Кааперацыя такога ўзроўню ўнікальная для сучаснай палітыкі. Адрэагаваў кіраўнік дзяржавы і на своеасаблівы падыход заходняй прэсы да асвятлення  гэтага візіту.