Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін возьмуць удзел у адным з мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва

19 февраля 2022

Сёння працягваецца рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Чакаецца, прэзідэнты Беларусі і Расіі разам возьмуць удзел у ваенных вучэннях сіл стратэгічнага стрымлівання.

Слова "разам" - ключавое цяперашніх перамоў. Так, агульнымі сіламі дамовіліся напярэдадні супрацьстаяць і ваенна-палітычнаму націску, і эканамічнаму. Прэс санкцый не слабее - наадварот, толькі ўзмацняецца ў дачыненні да Мінска і Масквы. З гэтай эканамічнай вайны, перакананы Аляксандр Лукашэнка, мы выйдзем мацнейшымі!

А. Лукашэнка: Той, хто ў санкцыйнай вайне палез на перадавую, моцна пацерпіць

Эксперты пазіцыю прэзідэнтаў падзяляюць: санкцыйная рыторыка ў дачыненні да нашых краін працягнецца. Але разам супрацьстаяць гэтаму прасцей. Калі мы ў саюзе, можна разлічваць на сінэргетычны эфект.

А. Лукашэнка: Мы не хочам вайны

Ні Беларусь, ні Расія не хочуць канфліктаў - ні эканамічных, ні ваенных - гэта чырвоная нітка перамоў. Разам з тым прэзідэнты адзіныя ў поглядах: калі будзе неабходна, бакі гатовыя на жорсткі і асіметрычны адказ.