Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскаму журналісту Сяргею Брылёву

29 ноября 2018

Еўразійская тэматыка, драйверы росту Беларусі, сусветны парадак дня. Аляксандр Лукашэнка сёння даў інтэрв'ю расійскаму журналісту Сяргею Брылёву. Гэта інтэрв'ю нашы калегі рыхтуюць напярэдадні саміту кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, які пройдзе на наступным тыдні ў Санкт-Пецярбургу. Таму асноўная тэма размовы - вынікі працы "еўразійскай пяцёркі". Адно з пытанняў вядучага праграмы "Весткі ў суботу" тычылася таго, што з беларускага пункта погляду ў Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна давесці да розуму, а таксама які падыход афіцыйнага Мінска на парадку дня ЕАЭС.

Размова атрымалася глыбокай і грунтоўнай. Дарэчы, эксклюзіўныя інтэрв'ю з кіраўнікамі дзяржаў, як гавораць, фішка Сяргея Брылёва. Героямі яго праграмы былі Уладзімір Пуцін, Сі Цзіньпін, Барак Абама, Нурсултан Назарбаеў і іншыя лідары сусветнай палітыкі. Інтэрв'ю з нашым Прэзідэнтам у 2014 годзе рыхтавалі спецыяльна для першага выпуску новага сезона выніковай праграмы "Весткі ў суботу", у 2015 Сяргей Брылёў зноў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам пасля мінскіх перамоў "нармандскай чацвёркі". Фрагменты сённяшняй размовы можна будзе ўбачыць у праграме "Весткі ў суботу" 1 снежня на тэлеканале "Расія-1", а таксама напярэдадні саміту ЕАЭС у эфіры аднаго з самых цытуемых і папулярных расійскіх тэлеканалаў "Расія-24".

Першымі ўражаннямі аб інтэрв'ю з беларускім лідарам Сяргей Брылёў падзяліўся са здымачнай групай "Беларусь 1". Адкрыта пра нашага Прэзідэнта, нюансы рэпарцёрскай працы і пра тое, што стане асновай рэпартажу расійскіх журналістаў аб Беларусі - сёння ў "Панараме".