Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан

25 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Перагаворная частка саміту ўключае пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах.

Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Чакаецца таксама, што на палях саміту ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі па парадках дня двухбаковага супрацоўніцтва. За рамкамі саміту запланаваны двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў.