А.Лукашэнка: У спорце не павінна быць палітыкі

10 апреля 2016

Сучасны сусветны спорт залішне палітызаваны, і яму не хапае справядлівасці, - заявіў Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьянам Коэ. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Коэ, які сам быў вялікім спартсменам, пад сілу справіцца і з празмерным дамінаваннем вялікіх краін, і з двайнымі стандартамі ў сферы ўжывання допінгу. А яшчэ Прэзідэнт паабяцаў з наступнага года правесці ў Беларусі любыя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў тым выпадку, калі міжнародная федэрацыя акажа такі давер (відэа).

Беларусь у 2019 годзе прыме алімпійскі фэст сярод юнакоў: гэта своеасаблівыя маленькія Алімпійскія гульні ў якіх будуць задзейнічаныя не толькі стадыён "Дынама", але і "Мінск-Арэна", вяслярныя каналы і іншыя спартыўныя будынкі. Таксама Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі спадзяецца прыняць чэмпіянат свету ў зачыненых памяшканнях.