Госць інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі - галоўны трэнер зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская

5 сентября 2013

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская сёння стала госцем інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі. Большая частка пытанняў датычылася нядаўняга трыумфальнага для беларускай зборнай чэмпіянату свету. У Кіеве беларуская зборная заваявала пяць медалёў. Галоўная перамога - гэта золата ў алімпійскім відзе праграмы Мнагабор'е зборнай у групавых практыкаваннях. Таксама Ірына Ляпарская расказала аб правядзенні ў Мінску ў 2015, перадалімпійскім, годзе чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Усе адказы можна паглядзець на нашым сайце tvr.by.