А. Лукашэнка з самай раніцы правёў серыю тэлефонных размоў з замежнымі лідарамі

30 августа 2021

Сітуацыя ў Афганістане - галоўная тэма сённяшніх тэлефонных размоў Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі лідарамі. 


Перш за ўсё гэта пытанне падрабязна абмеркавалі з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Гарачае афганскае пытанне і мінімізацыя яго наступстваў, якія ўжо выпрабоўваюць суседзі і іншыя дзяржавы, стане ключавым на саміце АДКБ у Душанбэ. Плануецца, што ён пройдзе ў сярэдзіне верасня.


Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане 


Зверылі пазіцыі па актуальным міжнародным парадку дня Мінск і Масква.  Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі  Уладзімірам Пуціным. Гэта таксама кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на маючае адбыцца пасяджэнне лідараў ваенна-палітычнага блока ў сталіцы Таджыкістана. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане. 

Сёння ж запланавана тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з калегам з Узбекістана.