А. Лукашэнка: Праца ўсіх структур МУС гарантуе належны ўзровень бяспекі ў краіне

28 января 2016

Праца ўсіх структур МУС гарантуе належны ўзровень бяспекі ў краіне. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калегіі міністэрства па выніках працы органаў унутраных спраў за 2015 год. Асноўная задача цяперашняй сустрэчы - комплексна прааналізаваць вынікі працы ведамства. За апошнія 10 гадоў крымінагенная абстаноўка характарызавалася ўстойлівым зніжэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Разам з тым у 2015 іх колькасць хоць і нязначна, але ўпершыню вырасла. Удзел у калегіі прынялі 510 чалавек - гэта вышэйшыя службовыя асобы краіны, цэнтральны апарат міністэрства і начальнікі рэгіянальных УУС. Сённяшняе абмеркаванне паказала, што ў структур МУС наперадзе сур'ёзная і карпатлівая праца па ўдасканаленні сваёй дзейнасці.