А.Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць празрыста і сумленна

5 августа 2015

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ. У Палац Незалежнасці былі запрошаныя прадстаўнікі  Еўрарадыё, tut.by і Радыё Свабода. Украінскі крызіс, адносіны з Расіяй,  мадэрнізацыя беларускай эканомікі  - Кіраўнік дзяржавы  прама і адкрыта адказаў на ўсе зададзеныя пытанні. 

Закранаючы тэму прэзідэнцкай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: ён заўсёды патрабуе не ствараць перашкод  для дзеянняў ініцыятыўных груп іншых патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь мае намер разлічыцца па даўгах без новых запазычанняў  на працягу 5 гадоў. На думку Прэзідэнта, зарплаты ў краіне  ў доларавым эквіваленце вернуцца на дакрызісны ўзровень  за год-два.

Акрамя гэтага, Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што ў верасні  збіраецца наведаць саміт ААН у Нью-Ёрку - паступіла прапанова выступіць двойчы: на агульнай дыскусіі і на тэматычнай.