А. Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: З Прэзідэнта трэба здымаць неўласцівыя функцыі

1 октября 2021

З Прэзідэнта трэба здымаць неўласцівыя функцыі. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, паведамляе "Пул Першага".

"Калі б мы своечасова ўзяліся за пераразмеркаванне паўнамоцтваў, можа, і размоў пра новую Канстытуцыю не было б, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - З Прэзідэнта трэба здымаць неўласцівыя функцыі! Урад павінен займацца эканомікай. Напрыклад, калі прынятыя непапулярныя пытанні - гэта Андрэйчанка і Качанава. І за гэта трэба несці адказнасць. Кадры і ідэалогія - гэта Сергеенка і намеснікі. А так усё звалілі на Прэзідэнта. Сёння мы павінны расканцэнтраваць усё па зонах адказнасці. Канстытуцыя павінна паставіць кропку ў гэтым пытанні".