Спасцігнуць культуру Паднябеснай у інстытутах Канфуцыя

12 мая 2015

Не проста вывучыць мову, але і спасцігнуць культуру Паднябеснай. Пазнаёміцца з мастацтвам каліграфіі, чайнай цырымоніяй і пляценнем кітайскіх вузлоў і навучыцца гэтаму можна ў інстытутах Канфуцыя. Сёння ў Мінску дзейнічае тры падобныя цэнтры: пры БНТУ, БДУ і ў лінгвістычным універсітэце. Пра сувязь дзвюх краін - культурную і адукацыйную - у рэпартажы Надзеі Сербіненкі.

Выкладчыца з Кітая Юйшуан Фу акуратна разлівае зялёную гарбату ў піялы. Так яна знаёміць жыхароў студэнцкай вёскі з чайнай цырымоніяй - разам яны спасцігаюць мастацтва заварвання гарбаты.

Паказаць культуру Кітая з розных бакоў - задача Цэнтра кітайскай мовы і культуры. Ён запрацаваў у студэнцкай вёсцы некалькі месяцаў таму, але наведвальнікаў тут заўсёды шмат. Цікавяцца жыццём сучаснага Кітая не толькі студэнты-лінгвісты, але і навучэнцы тэхнічных ВНУ.

Праца ў цэнтры падзелена на сектары. Частка студэнтаў спасцігае азы каліграфіі, іншыя спрабуюць плесці традыцыйныя ўпрыгажэнні - кітайскія вузлы. Яшчэ адзін займальны навык - кітайская выцінанка.

Мастацтва выразання з паперы з’явілася ў Кітаі дзве тысячы гадоў таму. Гэты іерогліф выразаць нескладана, ён азначае падвоенае шчасце. Але каб стварыць такую карціну, трэба вялікае майстэрства.

Інстытут Канфуцыя пры БДУ быў створаны дзевяць гадоў таму, зараз сфера дзейнасці навукова-культурнага цэнтра пашырылася. Найперш, тут могуць вывучыць кітайскую мову не толькі дарослыя, але і дзеці. Да таго БДУ стаў адным з буйных цэнтраў адукацыйнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі студэнтамі.

Акрамя трох інстытутаў Канфуцыя, кітайскую мову з першага класа выкладаюць у чатырох сталічных школах. Такім чынам, пазнаёміцца з Кітаем з лёгкасцю можна ў культурнай і ў лінгвістычнай сферах.