2018 у Беларусі аб'яўлены Годам малой радзімы

9 февраля 2018

Пра гэта стала вядома падчас ушаноўвання лепшых працаўнікоў АПК. Цырымонія праходзіць у Мінску ў гэтыя хвіліны. Выступаючы перад перадавікамі галіны, Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне нямала зроблена для добраўпарадкавання. Але сёлета асаблівы акцэнт на тым, каб зрабіць утульным і ўзорным кожны куток краіны. Цяперашняя цырымонія - магчымасць адзначыць заслугі тых, хто працуе на зямлі, і ў цэлым усяго аграпрамысловага комплексу.

Амаль паўтысячы гасцей з'ехаліся з усіх рэгіёнаў. Гэта кіраўнікі гаспадарак, фермеры, перадавікі сельгасвытворчасці, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, лідары грамадскіх арганізацый. Лепшым працаўнікам АПК уручаныя дзяржаўныя ўзнагароды.