Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

10 февраля 2014

ЦВК фіксуе высокую актыўнасць саіскальнікаў дэпутацкіх мандатаў. Як заявіла напярэдадні ў праграме Галоўны эфір старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, напрыклад, на выбарах у Мінгарсавет па ўсіх акругах на этапе вылучэння ўжо існуе рэальная альтэрнатыва. Шмат кандыдатаў вылучаюцца і ў абласныя Саветы. У Галоўным эфіры Лідзія Ярмошына таксама назвала ўмовы, пры якіх у Беларусі можа з'явіцца партыя ўлады.


Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пройдзе з 11 па 20 лютага. Самі выбары адбудуцца 23 сакавіка.