Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску

7 июля 2015

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне праходзіць у гэтыя хвіліны ў Мінску. Як раней паведамлялі інфармагенцтвы, на сустрэчы можа быць вырашана пытанне адвядзення ад лініі судакранання ўзбраенняў калібрам меней за сто міліметраў. Перад пасяджэннем сітуацыю ў Данбасе абмеркавалі ў чатырох падгрупах, на парадку дня - палітыка, бяспека, эканоміка і гуманітарныя праблемы. Адзначым, канфлікт у Данбасе, які працягваецца з красавіка мінулага года, негатыўна адбіваецца на эканоміцы Украіны. Па выніках першага паўгоддзя 2015 інфляцыя ў краіне перавысіла 40%, паведамляе Дзяржстат. Да канца года за рысай беднасці можа апынуцца кожны трэці жыхар Украіны.