Выбары 2014: акруговыя выбаркамы сфарміраваныя

13 января 2014

Больш важнага дзяржаўнага і палітычнага мерапрыемства, чым выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання ў цяперашні час у Беларусі няма - такі пункт погляду сёння ў Віцебску на навучальным семінары выказаў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Зараз ідзе адзін з самых актыўных этапаў выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Заявіць аб сваіх прэтэндэнтах на дэпутацкі мандат могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, вылучэнне можа праходзіць таксама шляхам збору подпісаў. Каб зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета, неабходна сабраць не менш як 150 подпісаў выбаршчыкаў, для кандыдата ў дэпутаты раённага Савета - 75, а ў дэпутаты сельскага і пасялковага Савета - 20 подпісаў.



Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: Афіцыйна агітацыйная кампанія пачынаецца толькі пасля рэгістрацыі, але ніхто не забараняе агітаваць за свайго вылучэнца. Таму я раіў бы ўсім, хто рэальна жадае абрацца, вылучацца менавіта шляхам збору подпісаў.



У Віцебскай вобласці падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў трэба сфарміраваць 224 Саветы розных узроўняў. У састаў дэпутацкага корпуса ўвойдуць больш за 3 тысячы народных выбраннікаў.