Сустрэча ў Ізраілі з беларускім паслом Уладзімірам Скварцовым

15 мая 2016

12 мая ў Ізраілі адзначылі Дзень Незалежнасці, з чым прэзідэнта і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Уцешна, што нашы краіны ўсё ж прынялі рашэнне захаваць дыпламатычныя традыцыі. Ізраільскае пасольства вяртаецца ў Беларусь, а беларускае ў Ізраіль.

Нагадаем, Тэль-Авіў вырашыў закрыць пасольства па фінансавых меркаваннях, але відавочна, што гэта не тое, на чым трэба эканоміць. Тым больш, што сувязь паміж краінамі моцная - па розных ацэнках сёння ў Ізраілі пражывае каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі, а ў нашай краіне - ад 30 да 60 тысяч яўрэеў. Наш карэспандэнт Ларыса Гулякевіч сустрэлася ў Ізраілі з беларускім паслом Уладзімірам Скварцовым і распытала аб перапрапісцы дыпмісій, бязвізавым рэжыме, а таксама аб сучасных адносінах Мінска і Тэль-Авіва.